Расклад беларускіх мерапрыемстваў у асноўнай праграме Варшаўскага кніжнага кірмашу

23 — 26 мая ў Варшаве ў Палацы Культуры і Навукі пройдзе міжнародны кніжны кірмаш, у межах якога будзе працаваць і стэнд незалежных беларускіх выдаўцоў «Вольная Беларусь» (stoisko nr 138 w Sali Marmurowej, PKiN).

22.05.2024 / 15:10

Вось расклад мерапрыемстваў.

24.05, пятніца

Час: 12.00 — 12.50 

Месца: заля імя Мікалайскай, Палац культуры і навукі, Варшава.

Тэма: Беларуская літаратура ў польскіх перакладах (арганізатар мерапрыемства Інстытут беларускай кнігі; на польскай мове з беларускім перакладам).

Цягам апошніх дзесяцігоддзяў польскія выдаўцы спрабуюць «раскруціць» беларускую літаратуру на хвалі ўзмацнення палітычнай актыўнасці напярэдадні і адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. На жаль, у інфармацыйным зацішшы, якое звычайна пануе ў перыяд паміж выбарамі, выдаўнічы запал паступова згасае. Прыцягнуць, а потым утрымаць увагу чытачоў і выдаўцоў — задача не з простых, да таго ж дадаецца праблема, звязаная з пошукам добрага перакладчыка з беларускай на польскую мову. У такой сітуацыі беларуская літаратура застаецца для большасці чытачоў і выдаўцоў у Польшчы практычна невядомай. Ці і якія меры прымаюцца дзеля таго, каб змяніць існуючую сітуацыю, і што беларуская літаратура можа прапанаваць польскаму чытачу — пра гэта пагаворым падчас сустрэчы.

У сустрэчы возьмуць удзел:

25.05, субота

Час: 15.00 — 15.50

Месца: заля імя Мікалайскай, Палац культуры і навукі, Варшава

Тэма: Алесь Бяляцкі: Нобелеўскі лаўрэат і палітычны вязень (арганізатар мерапрыемства праваабарончы цэнтр «Вясна»; на беларускай мове з польскім перакладам).

Nashaniva.com