У КНДР зацвердзілі парадак дэманстрацыі партрэтаў трох Кімаў

Жыхары Паўночнай Карэі пачалі ўпрыгожваць сцены партрэтамі цяперашняга лідара КНДР Кім Чэн Ына разам з выявамі яго папярэднікаў: заснавальніка рэспублікі Кім Ір Сена і яго пераемніка, бацькі сённяшняга старшыні Дзяржсавета Кім Чэн Іра.

22.05.2024 / 15:29

Korean Central News Agency/Korea News Service via AP

Паўднёвакарэйскае агенцтва Рэнхап звярнула ўвагу, што дэманстрацыя трох размешчаных побач партрэтаў у дзяржаўных СМІ КНДР адбылася ўпершыню. Паводле яго інфармацыі, гэта адбываецца ў рамках паслядоўнага ўзмацнення культу асобы цяперашняга лідара.

«Гэта вельмі важна, паколькі выява партрэта Кім Чэн Ына побач з партрэтамі яго папярэднікаў азначае яго роўнае становішча з былымі лідарамі», — растлумачыў старшы навуковы супрацоўнік Карэйскага інстытута Нацыянальнага аб'яднання Хонг Мін.

Ён удакладніў, што такая дэманстрацыя можа стаць шырока распаўсюджанай у іншых месцах.

Тры партрэты былі паказаныя ў класе ў Цэнтральнай школе для падрыхтоўкі кадраў Працоўнай партыі Карэі, Кім Чэн Ын узяў удзел у цырымоніі завяршэння будаўніцтва будынка 21 мая.

Партрэты Кім Ір Сена (дзеда сённяшняга кіраўніка КНДР) і Кім Чэн Іра (бацькі Чэн Ына) у краіне можна сустрэць паўсюдна, у тым ліку ў кватэрах, у метро, у офісах. Яны высока цэняцца, іх неабходна ратаваць любой цаной з рызыкай для свайго жыцця або для жыццяў сваіх блізкіх.

Таксама яны павінна размяшчацца на асобнай сцяне, куды не павінны больш нічога вешаць. Іх трэба рэгулярна праціраць спецыяльнай тканінай і вадкасцю, за чым сочыць спецыяльная камісія, якая можа завітаць з інспекцыяй у кватэру нават ноччу.

Кім Чэн Ын разам з 12-гадовай дачкой урачыста адкрыў забудову вуліцы з 80-павярховым будынкам у Пхеньяне ФОТЫ

Кім Чэн Ын пабудаваў раскошны горад для распрацоўшчыкаў ядзернай зброі

Кім Чэн Ын зрабіўся зоркай тыктоку. Як паўночнакарэйскі прапагандысцкі ролік стаў суперхітом у сацсетках

Nashaniva.com