У Расіі затрымалі яшчэ аднаго генерала, намесніка Герасімава
У Расіі затрыманы начальнік Галоўнага ўпраўлення сувязі Узброеных сіл генерал-лейтэнант Вадзім Шамарын. Ён таксама з'яўляецца намеснікам начальніка Генеральнага штаба Валерыя Герасімава, піша «Коммерсант».
23.05.2024 / 09:36
Вадзім Шамарын. Фота: Мінабароны РФ
Крыніца ў праваахоўных органах пацвердзіла, што па крымінальнай справе аб меркаваных махінацыях у генерала прайшоў ператрус. Па яго выніках Вадзіма Шамарына даставілі на допыт у Галоўнае ваеннае следчае ўпраўленне СКР. Справа разглядаецца ў 235-м гарнізонным ваенным судзе.
У 2020 годзе па справе аб махінацыях і карупцыі пры пастаўках абсталявання ва ўзброеныя сілы РФ быў арыштаваны папярэднік Шамарына, былы намеснік начальніка Генштаба Халіл Арсланаў. Генерал Арсланаў быў абвінавачаны ў махлярстве і атрыманні хабару.
Перад Шмарыным былі затрыманыя і арыштаваныя намеснік міністра абароны Цімур Іваноў і начальнік галоўнага ўпраўлення кадраў Мінабароны генерал-лейтэнант Юрый Кузняцоў. Яны абодва абвінавачваюцца ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. 17 мая па справе аб махлярстве быў арыштаваны былы камандуючы 58-й арміяй Паўднёвай ваеннай акругі Іван Папоў.
«Расія рыхтуецца да доўгай вайны»: пра што сведчыць прызначэнне Белавусава
Пуцін зняў Шайгу з пасады міністра абароны — і паставіў сакратаром Рады бяспекі
«Элемент гульні супраць Шайгу». Што гавораць палітолагі пра арышт намесніка міністра абароны Расіі