18-гадовы сын Кадырава стаў прэзідэнтам футбольнага клуба «Ахмат»

Старэйшы сын Кадырава змяніў Магамета Даудава (Лорда) на пасадзе кіраўніка футбольнага клуба з Грознага

23.05.2024 / 13:49

ФК «Ахмат»

Сын кіраўніка Чачні Ахмат Кадыраў стаў прэзідэнтам грозненскага футбольнага клуба «Ахмат». Аб прызначэнні 18-гадовага Кадырава паведаміў Магамед Даудаў, які раней займаў гэтую пасаду.

На мінулым тыдні Даудаў таксама абвясціў, што датэрмінова пакідае пасаду спікера парламента Чачні, якую ён займаў амаль дзевяць гадоў.

Старэйшы сын Рамзана Кадырава раней на гэтым тыдні быў прызначаны міністрам спорту Чачні, а да гэтага ўзначальваў рэспубліканскае міністэрства па справах моладзі. З лістапада 2023 года, калі Ахмату Кадыраву споўнілася 18 гадоў, ён змяніў ужо трэцюю пасаду ва ўрадзе рэспублікі.

У сённяшнім сезоне расійскай прэм'ер-лігі «Ахмат» датэрмінова фінішаваў на 10-м месцы. Са жніўня 2023 года па пачатак красавіка 2024 года галоўным трэнерам быў экс-гулец зборнай Беларусі Міраслаў Рамашчанка.

Nashaniva.com