У Расіі затрымалі яшчэ аднаго высокага чыноўніка Мінабароны

Расійскія СМІ на падставе сведчання крыніц у паліцыі паведамляюць пра затрыманне начальніка ўпраўлення Дэпартамента па забеспячэнні абароннай замовы Міністэрства абароны Уладзіміра Верцялецкага.

23.05.2024 / 18:40

Міністэрства абароны Расіі. Фота: РБК

Уладзіміра Верцялецкага затрымалі 21 траўня па падазрэнні ў махлярстве.

Раней у Маскве былі затрыманыя і арыштаваныя намеснік міністра абароны Цімур Іваноў і начальнік галоўнага ўпраўлення кадраў Мінабароны генерал-лейтэнант Юрый Кузняцоў. Яны абодва абвінавачваюцца ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. 17 мая па справе аб махлярстве быў арыштаваны былы камандуючы 58-й арміяй Паўднёвай ваеннай акругі Іван Папоў. А сёння стала вядома пра затрыманне і ператрус у начальніка Галоўнага ўпраўлення сувязі Узброеных сіл генерал-лейтэнанта Вадзіма Шамарына.

«Расія рыхтуецца да доўгай вайны»: пра што сведчыць прызначэнне Белавусава

Пуцін зняў Шайгу з пасады міністра абароны — і паставіў сакратаром Рады бяспекі

«Элемент гульні супраць Шайгу». Што гавораць палітолагі пра арышт намесніка міністра абароны Расіі

Nashaniva.com