Каля Ружан зашугаў лясны пажар па тэрыторыі вайсковага палігона

Паблізу гарадскога пасёлка Ружаны ў Брэсцкай вобласці пачаўся лясны пажар, паведамляе прэс-служба МНС.

23.05.2024 / 22:15

Для тушэння пажару задзейнічалі наземную тэхніку і авіяцыю МНС.

Верталёт Мі-2 вядзе паветранае патруляванне і маніторынг абстаноўкі з паветра, а на зямлі тым часам працуюць 10 адзінак тэхнікі ратавальнікаў.

Афіцыйныя крыніцы, аднак, не ўдакладняюць, што пажар, які ўзнік сёння каля 18:00, адбываецца на тэрыторыі 210-га авіяцыйнага палігона ВПС і войскаў СПА.

Паводле інфармацыі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», сёння на гэтым палігоне праводзілі заняткі лётчыкі 50-й САБ з Мачулішчаў і 116-авіябазы з Ліды.

У мінскай кватэры раніцай загарэўся самакат

Сілавікі з трох усходніх абласцей ужо памаліліся перад капсулай з зямлёй. Іншыя на чарзе

«Мужыкі, калі скажуць браць удзел, я вешаю кіцель і іду да дзяцей». Як праходзілі першыя дні вайны на аэрадроме Мачулішчы

Nashaniva.com