Галоўчанка паляцеў у Туркменістан
На наступную раніцу пасля прылёту ў Мінск Пуціна.
24.05.2024 / 07:37
Раман Галоўчанка накіраваўся з рабочым візітам у Туркменістан, дзе возьме ўдзел у пасяджэнні Рады кіраўнікоў урадаў СНД, паведамляе прэс-служба беларускага ўрада ў сваім тэлеграм-канале.
Паседжанне Рады пройдзе ў вузкім і пашыраным складах. Па выніках пасяджэння кіраўнікі дэлегацый падпішуць падагульняючыя дакументы.
Акрамя гэтага, праграмай візіту прадугледжана сустрэча з прэзідэнтам, старшынёй Кабінета міністраў Туркменістана Сердарам Бердымухамедавым, якая адбудзецца ў фармаце «адзін на адзін».
Лукашэнка і Пуцін абмяркоўваюць вучэнні па прымяненні нестратэгічнай ядзернай зброі
Пуцін прыляцеў у Беларусь на ноч гледзячы