У Смалявічах на вышыні 24 метры абарваўся трос будаўнічай люлькі

У Смалявічах на вышыні 24 метры (на ўзроўні 7-8 паверха) у будаўнічай люльцы абарваўся адзін з трасоў, паведамляе прэс-служба МНС. Будаўнікам спатрэбілася дапамога ратавальнікаў.

24.05.2024 / 16:50

Скрыншот з відэа

Пад'ёмная прылада павісла на адным тросе, спусціцца ўніз было немагчыма. Унутры знаходзіліся двое рабочых, якія ў момант здарэння фарбавалі фасад новабудоўлі.

Ратавальнікі, выкарыстоўваючы аўтадрабіну, дапамаглі мужчынам спусціцца на зямлю. Будаўнікі не пацярпелі.

Каля Ружан зашугаў лясны пажар па тэрыторыі вайсковага палігона

У мінскай кватэры раніцай загарэўся самакат

У Брэсцкім раёне гарэла база адпачынку

Nashaniva.com