Ціханоўская аб'явіла пра правядзенне трэцяй канферэнцыі «Новая Беларусь»

Мерапрыемства пройдзе 3-4 жніўня ў Вільні. Найбліжэйшым часам будзе сфармаваная працоўная група, якая падрыхтуе змест, павестку і прапрацуе дэталі мерапрыемства.

24.05.2024 / 17:33

Мэта канферэнцыі — сабраць беларускія дэмакратычныя сілы, актывістаў і актывістак, грамадскія і культурніцкія ініцыятывы і дыяспару на адной пляцоўцы, каб абмеркаваць стратэгічныя прыярытэты дэмакратычнага руху на 2025 год, актуалізаваць выклікі супольнасці і разам знайсці шляхі іх вырашэння.

«На Канферэнцыі Новай Беларусі мы зможам разам, шчыра і адкрыта ацаніць усе выклікі, з якімі сутыкаемся на нашым шляху, прааналізаваць памылкі. Абмеркаваць, што хвалюе беларусаў і беларусак, якія кожны дзень праходзяць праз шматлікія выпрабаванні. Нам трэба пачуць адно аднаго, нават калі здаецца, што цяжка прыйсці да агульнага разумення. Толькі сумеснымі намаганнямі мы можам дамагчыся поспеху», — заявіла Святлана Ціханоўская.

Першая канферэнцыя «Новая Беларусь» прайшла 8-9 жніўня 2022 года ў Вільні, другая — 6 жніўня 2023-га ў Варшаве.

«Так цяжка шлях нам церабіць да Беларусі». Канферэнцыя «Новая Беларусь 2023» нагадала словы з вядомага верша

З Расіяй Беларусь будзе толькі калоніяй, а перамога Украіны дасць шанец. Што гаварылі пра еўрапейскую будучыню на канферэнцыі «Новая Беларусь 2023»

Кавалеўскі расказаў і паказаў, што з сябе будзе ўяўляць беларускі альтэрнатыўны пашпарт

Nashaniva.com