Ціханоўская: Выбары ў КР — гэта першая спроба арганізаваць незалежны выбарчы працэс, чаго беларусы былі пазбаўленыя дзесяцігоддзямі

Дэмакратычная лідарка Беларусі акрэсліла сваё стаўленне да выбараў у Каардынацыйную раду, што стартавалі сёння.

25.05.2024 / 13:30

Фота: ОСЦ

«Сёння пачалося галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду. І я ўдзячная ўсім, хто вылучаецца і галасуе. Таксама дазвольце выказаць словы падтрымкі ўсім, хто ўжо зазнаў рэпрэсіі за ўдзел у кампаніі, новыя крымінальныя справы і пераслед блізкіх. Рэжым працягвае запалохваць і спрабуе сарваць дэмакратычны працэс, бо бачыць у гэтым пагрозу сваёй злачыннай уладзе.

Я ведаю і бачу ўсе хібы і недасканаласці выбараў і сістэмы галасавання. Але гэта першая спроба Каардынацыйнай рады арганізаваць незалежны выбарчы працэс — чаго беларусы пазбаўленыя былі дзесяцігоддзямі.

Каардынацыйная рада — неад'емная частка структуры дэмакратычных сілаў. Гэта платформа для спрэчак і дыскусіяў, якая дасць магчымасць беларусам уплываць на рашэнні сваіх лідараў. Каардынацыйная рада павінна адказваць на запыты беларусаў, абараняць іх інтарэсы. І мне б хацелася там чуць і бачыць розныя галасы, новыя ідэі і людзей з рознымі поглядамі. Мы — усе розныя, але ў нас адна мэта — свабодная Беларусь.

Дзякуй кожнаму з вас за падтрымку, вашую мужнасць і цярплівасць», — гаворыцца ў звароце Святланы Ціханоўскай.

Выглядае, што збоі ў працы інтэрнэту ў Беларусі звязаныя з пачаткам анлайн-галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду

Магутную начную DDoS-атаку падчас выбараў у Каардынацыйную раду паспяхова адбілі

У першыя хвіліны выбараў у КР сайт з галасаваннем зазнаў атаку — «прагаласавалі» больш за 17 мільёнаў чалавек

Палітыка справа можа і брудная, але месца маральным нормам ёсць і ў ёй. Развагі да кейса Азарава

Блок Азарава знялі з выбараў у Каардынацыйную раду

Nashaniva.com