Беларусам у Беларусі прыходзяць дзіўныя спасылкі з заклікам прагаласаваць на выбарах у КР

Карыстальнікам у Беларусі прыходзяць падазроныя спасылкі з заклікам узяць удзел у галасаванні на выбарах у Каардынацыйную раду (КР) трэцяга складу. Пра гэта паведамляе старшыня Выбарчай камісіі Алена Прыходзька.

25.05.2024 / 13:59

«Калі ласка, не карыстайцеся ніякімі спасылкамі, якія вам дасылаюць у хоць бы якіх чатах, тэлеграм-каналах альбо прыватныя асобы, — папярэдзіла яна. — Карыстайцеся толькі афіцыйнымі спасылкамі на сайце Каардынацыйнай рады альбо ў афіцыйным тэлеграм-канале Каардынацыйнай рады. Яшчэ раз заклікаю вас, калі ласка, дбайце пра вашую бяспеку».

Паводле Прыходзькі, камісія КР атрымлівае паведамленні, што ў Беларусі па беларускіх чатах рассылаюцца спасылкі з заклікам галасаваць.

«Выбарчая камісія і Каардынацыйная рада не маюць ніякага дачынення да гэтых спасылак. Мы не займаемся ніякай рассылкай, як ёй не займаецца ніхто з выбарчых суб’ектаў», — падкрэсліла Алена Прыходзька.

Выбары ў КР пачаліся апоўначы 25 мая і, згодна з першапачатковым планам, мусяць завяршыцца а 23:59 27 мая.

Ціханоўская: Выбары ў КР — гэта першая спроба арганізаваць незалежны выбарчы працэс, чаго беларусы былі пазбаўленыя дзесяцігоддзямі

Выглядае, што збоі ў працы інтэрнэту ў Беларусі звязаныя з пачаткам анлайн-галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду

Магутную начную DDoS-атаку падчас выбараў у Каардынацыйную раду паспяхова адбілі

У першыя хвіліны выбараў у КР сайт з галасаваннем зазнаў атаку — «прагаласавалі» больш за 17 мільёнаў чалавек

Блок Азарава знялі з выбараў у Каардынацыйную раду

Nashaniva.com