Шольц: Расія на вайне ва Украіне губляе 24 тысяч чалавек у месяц

Сюды канцлер Нямеччыны ўключыў і цяжкапараненых.

27.05.2024 / 08:53

Ілюстрацыйнае фота: Alex Babenko / AP

На вайне ва Украіне штомесяц гінуць або атрымліваюць цяжкія раненні да 24 тысяч жаўнераў РФ, заявіў Олаф Шольц. Гэта, як і гібель мірных жыхароў, — вынік «імперыялістычнай маніі велічы» Пуціна, цытуе словы канцлер ФРГ Deutsche Welle.

«Ёсць лічбы, якія кажуць пра 24 тысячы загінулых або цяжкапараненых (на вайне з Украінай) расійскіх салдат у месяц», — заявіў канцлер ФРГ Олаф Шольц. 

Шольц падкрэсліў, што гэтыя страты расейскага войска, гэтак жа як і гібель многіх украінскіх жаўнераў і мірных жыхароў, — вынік «імперыялістычнай маніі велічы» Уладзіміра Пуціна. Прэзідэнт РФ лічыць Украіну і Беларусь часткамі Расіі, і таму парушыў прынцып непарушнасці межаў, які дзесяцігоддзямі дзейнічаў у Еўропе, адзначыў нямецкі канцлер.

УСУ сцвярджае, што з лютага 2022 года загінулі ўжо больш за 500 тысяч расійскіх вайскоўцаў.,

Макрон заклікаў працягваць падтрымліваць Украіну: Мір — гэта не капітуляцыя

Столтэнберг: Ва Украіны павінна быць права біць па Расіі заходняй зброяй

Зяленскі: Страты РФ пры наступе на поўначы Харкаўскай вобласці склалі восем расійскіх вайскоўцаў да аднаго ўкраінца

Nashaniva.com