Дырэктар санаторыя «Беларусь» у Друскеніках пайшоў у суд у сувязі з пазбаўленнем яго літоўскага ДНЖ

У студзені стала вядома, што дазвол на жыхарства ў Літве для дырэктара санаторыя «Беларусь» у Друскеніках Іллі Епіфанава ануляваны. Той звярнуўся ў суд.

27.05.2024 / 09:33

 

Калаж: 15min.lt

Суд пастанавіў, што дэпартамент міграцыі законна ануляваў від на жыхарства грамадзяніна Беларусі Іллі Епіфанава. Слуханні па справе не былі публічнымі, піша LRT. 

Рэгіянальны адміністрацыйны суд адхіліў скаргу заяўніка. Кіраўніку санаторыя «Беларусь» адмовілі ў дазволе на жыхарства ў Літве з-за пагрозы нацыянальнай бяспецы. Від на жыхарства быў ануляваны ў снежні мінулага года, а Епіфанаву перад Калядамі было адмоўлена ва ўездзе ў краіну. 

Намеснік Епіфанава Джэма Кісель паведаміла агенцтву BNS, што кіраўнік санаторыя працуе аддалена. 

Паводле яе слоў, пасля такога прыгавору суда пытанне кіравання санаторыем будзе вырашаць яго заснавальнік — Рэспубліканскі цэнтр грамадскага здароўя і санаторна-курортнага лячэння Беларусі. 

«Заснавальнік прыме рашэнне пра кіраўніка. Можа, на наступным тыдні ўсё раскажуць», — сказала Кісель. 

Кісель адзначыла, што аддаленая работа кіраўніка не перашкаджае дзейнасці санаторыя. 

Да сярэдзіны чэрвеня 2021 года санаторый «Беларусь» належаў Кіраўніцтву справамі Лукашэнкі, якое ўзначальваў Віктар Шэйман, уключаны ў санкцыйны спіс Еўрасаюза больш за дзесяць гадоў таму. 

У чэрвені 2021 года санаторый быў перададзены Рэспубліканскаму цэнтру грамадскага здароўя і санаторна-курортнага лячэння. 

Па даных Фонду сацыяльнага страхавання Літвы, зараз у санаторыі працуюць 185 чалавек.

Гітанас Наўседа ўпэўнена перамог у прэзідэнцкіх выбарах у Літве

Ва ўсіх беларусаў, якія жывуць у Літве, адклікалі дазволы на зброю

Беларусь экстрадзіравала грамадзяніна Літвы, які быў у вышуку Інтэрпала

Nashaniva.com