Гомельскага трэш-стрымера Mellstroy зноў шукае МУС Расіі. Імаверна, па запыце Беларусі
Два месяцы таму блогера выдалілі з базы вышуку, а цяпер вярнулі.
28.05.2024 / 12:04
Скрыншот відэа Mellstroy
Трэш-стрымер і блогер з Гомеля Андрэй Бурым, які вядомы пад псеўданімам Mellstroy, зноў уключаны ў базу вышуку МУС Расіі.
Стрымера нядаўна ўжо шукалі ў Расіі — за ўхіленне ад службы ў беларускім войску. Аднак пасля таго, як Бурым закупіў спартыўны інвентар для 500 дзіцячых дамоў у Беларусі, яго выкраслілі з базы вышуку.
Пасля гэтага ён прыехаў у Маскву і зладзіў грашовы дождж у адным з клубаў, раскідаўшы 75 тысяч даляраў.
Аднак праз два месяцы Mellstroy зноў з'явіўся ў спісе. Расійскія тэлеграм-каналы мяркуюць, што гэта таксама можа быць звязана з беларускім войскам.
Mellstroy вядомы сваімі трэш-стрымам. У 2020-м ён атрымаў штраф і папраўчыя работы за тое, што збіў дзяўчыну на сваім стрыме. Таксама Бурым раздае заданні, за выкананне якіх абяцае выплаціць велізарныя сумы. Але абяцанні ён стрымлівае не заўсёды.
Літоўскі хлопчык, які папрасіў прэзідэнта краіны Гітанаса Наўседу перадаць прывітанне Mellstroy, з двух мільёнаў даляраў, якія за гэта былі абяцаныя, зможа атрымаць добра калі «толькі» 100 тысяч. Іншаму чалавеку было адмоўлена ў выплаце мільярда расійскіх рублёў (каля 11 мільёнаў даляраў) за размяшчэнне ніка Mellstroy на Месяцы.
Беларускі трэш-стрымер Mellstroy вярнуўся ў Расію
Трэш-блогера Mellstroy знялі з беларускага і расійскага вышуку за дапамогу дзецям
Прэзідэнт Літвы перадаў вітанне скандальна вядомаму беларускаму відэаблогеру. Як так выйшла?