Грузінскі парламент пераадолеў прэзідэнцкае вета на закон аб замежных агентах

Парламент Грузіі пераадолеў вета, накладзенае прэзідэнткай краіны Саламе Зурабішвілі на закон «Аб празрыстасці замежнага ўплыву». У найбліжэйшыя пяць дзён законапраект будзе накіраваны на подпіс прэзідэнту.

28.05.2024 / 20:41

Пратэсты супраць закона ў Тбілісі. Фота: AP Photo/Zurab Tsertsvadze

84 дэпутаты грузінскага парламента прагаласавалі зноў за раней прыняты закон, чаго было дастаткова для пераадолення вета. Па законах Грузіі для гэтага дастаткова большасці галасоў членаў парламента.

Калі цяпер Зурабішвілі адмовіцца падпісаць закон, то гэта зробіць спікер парламента Шалва Папуашвілі.

Прыпыніць дзеянне закона пасля яго ўступлення ў сілу зможа пазоў у Канстытуцыйны суд, на час разгляду ім пазову закон дзейнічаць не будзе.

Раней Зурабішвілі неаднаразова абяцала заблакаваць дакумент, калі ён паступіць ёй на подпіс, і выказвала падтрымку пратэстоўцам супраць закона.

Пратэсты супраць законапраекта аб замежных агентах працягваюцца ў Грузіі вось ужо некалькі тыдняў. 

Грузія мае намер да 2030 года вярнуць Абхазію і Паўднёвую Асецію і стаць членам ЕС

ЗША ўвядуць візавыя санкцыі за падрыў дэмакратыі ў Грузіі

Чатыры краіны ЕС прапанавалі адмяніць бязвізавы рэжым з Грузіяй, калі Тбілісі прыме закон аб замежных агентах

Прэзідэнт Грузіі заклікала Макрона прыехаць у Тбілісі на фоне пратэстаў

Nashaniva.com