Затрымалі акцёра ТЮГа Аляксандра Гладкага

Сілавікі затрымалі мінчука з-за рэгістрацыі ў чат-боце плана «Перамога», відэа з ім апублікаваў канал сілавікоў.

29.05.2024 / 10:42

Паводле інфармацыі «Медыязоны», затрыманага зваць Аляксандр Гладкі. 

На відэа сілавікоў Аляксандр сядзіць перад камерай у кайданках, расказвае, што працуе ў тэатры, кажа, што ўдзельнічаў у 2020 годзе ў акцыях пратэсту ў Мінску, быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы і прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога». 

Што менавіта ставяць у віну Аляксандру Гладкаму — дакладна не вядома, на відэа сілавікоў ён кажа, што затрыманы па адміністрацыйнай і крымінальнай справе.

@nashanivanews Палітычныя затрыманні адбыліся ў тэатры ўдавы Макея #макей #беларусь #нашаніва #театр #актеры #маякраінабеларусь #тюз #репрессии #беларускаямова ♬ Crime Scene - Avery Alexander

«Бачыў Сяргея на калідорах у пачатку 2023-га». Як выглядае звычайны дзень Ціханоўскага за кратамі

Затрымалі беларускамоўнага вядучага і дырэктара крэатыўнага агенцтва Андрэя Паплаўскага

Затрымалі адміністратара чата беларусаў Шры-Ланкі. За чат на 90 чалавек яму пагражаюць крыміналкай

Nashaniva.com