На хірурга-стаматолага і двух яго сяброў павесілі цэлы пакет крыміналак за чат, у якім яны перапісваліся між сабой
Адзін з фігурантаў — палітвязень Эдуард Кашэцян. Пра затрыманне двух яго сяброў дагэтуль нічога не было вядома. Ім пагражае да дванаццаці гадоў калоніі.
29.05.2024 / 17:20
Злева направа зверху ўніз: Эдуард Кашэцян, Уладзімір Алісіевіч, Андрэй Валахановіч
Эдуард Кашэцян — 32-гадовы мінчук з армянскімі каранямі. Па адукацыі ён урач, хірург-стаматолаг. Працаваў у 4-й гарадской стаматалагічнай паліклініцы.
Яго затрымалі ў верасні 2023-га за чат, у якім яны з сябрамі абмяркоўвалі розныя падзеі. Імаверна, тады ж затрымалі і двух яго сяброў.
Сябры Эдуарда — 33-гадовы Уладзімір Алісіевіч і 34-гадовы Андрэй Валахановіч. Вядома, што яны сябравалі вельмі даўно. Уладзімір, калі верыць яго сацсеткам, прадаваў нерухомасць, пра род заняткаў Андрэя нічога невядома.
Іх абвінавачваюць па пяці артыкулах. Гэта «распальванне варажнечы групай асобаў або з цяжкімі наступствамі» (ч. 3 арт. 130 КК), «дыскрэдытацыя Беларусі» (арт. 369-1 КК), «рэабілітацыя нацызму, здзейсненая групай асобаў або з цяжкімі наступствамі» (ч. 3 арт. 130-1 КК), «удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК) і «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК).
Сябрам пагражае ад 5 да 12 гадоў калоніі. Суд над мужчынамі пачнецца 7 чэрвеня ў Мінскім гарадскім судзе.
Суддзя, вядомая многім палітвязням, і пракурор з медалём ад Лукашэнкі. Хто судзіў Алеся Пушкіна
67-гадовая беларуска вярнулася са Швецыі. Цяпер ёй пагражае да дзесяці гадоў турмы
Гамельчука Паўла судзяць за каментары ў тэлеграме, хоць ён выдаліў акаўнт за тры гады да затрымання