Нацыянальная віза Польшчы пры паўторнай падачы даражэе да 135 еўра. Што маецца на ўвазе?

Цяпер паўторны разгляд каштуе 80 еўра.

30.05.2024 / 08:43

Ілюстрацыйнае фота

З 1 чэрвеня сума аплаты за паўторны прыём і разгляд заявы на атрыманне нацыянальнай візы Польшчы (тып D) складзе 135 еўра, паведамляе vfs.global. Дадзенае абнаўленне ўступае ў сілу з 1 чэрвеня гэтага года.

«Консульскі аддзел Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску паведамляе, што сума аплаты за прыём і разгляд заявы на атрыманне нацыянальнай візы (тып D), а таксама за прыём і разгляд заяву аб пераглядзе заявы на атрыманне нацыянальнай візы будзе зменена. Дадзенае абнаўленне ўступае ў сілу з 1 чэрвеня гэтага года і плата складзе 135 еўра.

Памер збору для грамадзян Беларусі, якія афармляюць нацыянальную візу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, застаецца на ранейшым узроўні (35 еўра). Змяняецца толькі плата за паўторны разгляд заявы на нацыянальную візу — 135 еўра.

Плата за разгляд заявы на атрыманне шэнгенскай візы (тып З), а таксама прыём і разгляд заявы аб паўторным разглядзе заявы на атрыманне шэнгенскай візы застаецца нязменнай», — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама сайт паведаміў, што з 6 па 11 чэрвеня візавыя цэнтры Польшчы ў Мінску, Гомелі і Магілёве не будуць прымаць заявы аб атрыманні шэнгенскіх віз.

Шэнгенскія візы для беларусаў не падаражэюць

Беларусы скардзяцца, што месяцамі не могуць запісацца на падачу на візу

Польскія візавыя цэнтры ўвялі асобную рэгістрацыю яшчэ для адной катэгорыі беларусаў

Nashaniva.com