«У Манголіі Лукашэнку давядзецца ацаніць маштабы асоб Чынгісхана і яго спадчыннікаў — заваёўнікаў рускіх зямель»
Аляксандр Лукашэнка 1—4 чэрвеня зробіць дзяржаўны візіт у Манголію, паведамляе ягоная прэс-служба. Палітолаг Аляксандр Фрыдман адрэагаваў на навіну.
30.05.2024 / 10:10
40-метровая статуя Чынгісхану. Фота: Steffen Wurzel / Wikipedia
У выпадку наступнага візіту Лукашэнкі ў Манголію асабіста мяне найбольш цікавіць пытанне пра тое, ці ўдасца госцю пазбегнуць наведвання вельмі спрэчнага Нацыянальнага музея Чынгісхана, які адкрыўся ў 2022 годзе ва Улан-Батары. У музеі прадстаўлена і гісторыя пашырэння Мангольскай імперыі і »гераічнага заваявання« сучасных расійскіх тэрыторый манголамі. Лукашэнка таксама напэўна павядуць да легендарнай статуі Чынгісхана ў Цанжын-Балдогу. І ўжо там яму сапраўды прыйдзецца ацаніць маштабы асоб Чынгісхана і яго нашчадкаў — «заваёўнікаў рускіх зямель», — напісаў палітолаг.
«Я знайшоў гістарычную карту Манголіі». Экс-прэзідэнт Манголіі патроліў Пуціна
У Манголіі — самая суровая зіма за паўстагоддзя. Там загінулі амаль 5 мільёнаў жывёл