У МУС расказалі, якія правапарушэнні робяць дзеці 8-10 гадоў

Адказнасць за іх нясуць бацькі.

30.05.2024 / 16:09

Нават дзеці ва ўзросце 8-10 гадоў здзяйсняюць у Беларусі правапарушэнні. Пра гэта расказаў намеснік начальніка ўпраўлення па ахове правапарадку і прафілактыкі ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрый Мялешка.

З ягоных слоў, ёсць тры самыя распаўсюджаныя сярод дзяцей і падлеткаў правапарушэнні, піша «СБ».

«У першую чаргу, гэта распіццё спіртных напояў у грамадскіх месцах, а таксама дробнае хуліганства і дробны крадзеж. Дарэчы, дробныя крадзяжы часцей за ўсё здзяйсняюць дзеці васьмі-дзесяці гадоў. Або старэйшыя, але ўжо ў кампаніі, каб вылучыцца сярод аднагодкаў, даказаць, што ім не слабо», — адзначыў міліцыянер.

Адказнасць за злачынствы і правапарушэнні надыходзіць з 16 гадоў. Аднак у некаторых выпадках гэты ўзрост можа быць зніжаны да 14 гадоў — гэта артыкулы, якія тычацца наўмыснага прычынення цялесных пашкоджанняў, абраз, дробных крадзяжоў, дробнага хуліганства, жорсткага абыходжання з жывёламі.

У Крымінальным кодэксе гэта ўсё, што звязана з крадзяжамі, крадзяжамі ў інтэрнэце і незаконным абаротам наркатычных сродкаў.

Адказнасць за дзяцей, малодшых за 14 гадоў, нясуць іх бацькі — за неадпаведнае выхаванне.

Падлеткавы гвалт сыходзіць з вуліц, затое адбываецца рамантызацыя забойства ў школе — эксперт

Міліцыя накрыла ў Барысаве дзень нараджэння — паўтара дзясятка непаўналетніх пілі гарэлку. Малодшай было 12 гадоў

Падлеткі каталіся ўчатырох на адным самакаце. Міліцыя знайшла відэа і прыйшла да іх у каледж

Nashaniva.com