У Гродне затрымалі гукарэжысёра цэнтра культуры

Адзін з праўладных тэлеграм-канал гродзенскіх тэлеграм-каналаў апублікаваў відэа з затрыманым мужчынам. На камеру ён гаворыць, што затрыманы міліцыяй за нібыта распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у тэлеграме.

30.05.2024 / 18:49

«Медыязона» знайшла старонку затрыманага ва «Вконтакте». Там мужчына падпісаны як Аляксей Давыдоўскі, а ў якасці месца працы пазначаны Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры.

Аўтары праўладнага тэлеграм-канала пішуць, што затрыманы працаваў гукарэжысёрам і дыджэем на вяселлях, выпускных і іншых мерапрыемствах.

Па якім артыкуле затрыманы мужчына і дзе цяпер знаходзіцца, невядома.

@nashaniva Гэтв трэба ведаць #беларусь #нашаніва #беларускаямова #репрессии #беларускіцікток #беларусьновости ♬ Crime Scene - Avery Alexander

У Брэсце затрымалі арганізатара мерапрыемстваў і вядоўцу святаў

Вынеслі прысуд жыхару Пінска за намер далучыцца да палка Каліноўскага

У Мінску міліцыя зладзіла рэйды па барах — і завяла шмат крымінальных спраў

Nashaniva.com