Усаў: Беларусы не галасавалі за тое, каб Ціханоўская ездзіла па свеце і сустракалася невядома з кім
Павел Усаў паспрачаўся з Анатолем Лябедзькам наконт легітымнасці Святланы Ціханоўскай.
31.05.2024 / 18:25
Павел Усаў. Скрын відэа: EuroradioLive / YouTube
У дэбатах на Еўрарадыё сустрэліся палітык Павел Усаў і дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька.
Лябедзька абвінаваціў Усава ў тым, што ён аспрэчвае легітымнасць Святланы Ціханоўскай — і такім чынам знаходзіцца на адным баку з Лукашэнкам і Пуціным.
На гэта Усаў адказаў:
«Няма абсалютнай даказальнай базы, тым больш інстытуцыянальнай — бо легітымнасць ёсць розная, — якая б пацверджала легітымнасць Ціханоўскай. Тым больш беларусы не галасавалі за тое, каб Ціханоўская дзесьці ездзіла і прадстаўляла беларусаў за мяжой».
На погляд Усава,
беларусы «галасавалі за тое, каб не было Лукашэнкі, каб былі праведзены новыя выбары, а не за тое, што Святлана Ціханоўская будзе ездзіць чатыры гады па заходніх краінах і сустракацца невядома з кім і невядома пра што».
Палітык дадаў: «калі зыходзіць з вашай логікі, то любая крытыка, нават грунтоўная, аб'ектыўная крытыка таго, што адбываецца ў дэмакратычнай супольнасці, у Офісе, гэта азначае аўтаматычна, што мы стаім на баку Лукашэнкі ці Пуціна. Гэта абсурд».
Лябедзька расказаў, пры якіх трох умовах знікне легітымнасць Святланы Ціханоўскай
Усаў параўнаў Таццяну Мартынаву з Азаронкам: Яна ўзяла на сябе ролю палітычнай юродзівай
Усаў раіць Ціханоўскай: Каб стаць лідарам, а не марыянеткай, трэба разагнаць Вячорку і Красуліну