Якія пластычныя аперацыі найбольш папулярныя ў беларускіх мужчын

Хірург Аляксандр Бар'яш расказаў на АНТ, у якіх выпадках мужчыны рашаюць легчы пад нож.

02.06.2024 / 17:21

Самай папулярнай пластычнай аперацыяй сярод мужчын ён назваў верхнюю блефарапластыку (гэта карэкцыя формы павека). З ўзростам там навісае лішняя скуру, і гэта абцяжарвае погляд.

Мужчыны вырашаюцца таксама на ліпасакцыю і падцяжку твару, але рэдка.

«Часцей за ўсё іх прыводзяць жонкі, якія ўжо зрабілі падцяжку, і яны неяк падштурхоўваюць свайго мужа, каб ён побач ішоў таксама прыгожы», — дзеліцца доктар.

Аляксандр Бар'яш адзначыў таксама, што мужчыны горш пераносяць боль і больш хвалююцца пры аперацыях.

Nashaniva.com