«Прыехала з сябрамі сустрэць світанак на беразе Дзвіны». Пад Віцебскам навучэнка каледжа патанула, спрабуючы выратаваць сяброўку

У пятніцу кампанія маладзёнаў ва ўзросце 20-21 год прыехалі на адпачынак на прыродзе, узяўшы з сабой алкаголь. Навучэнка медыцынскага каледжа, якая разам са сваімі сябрамі прыехала на бераг Дзвіны, каб сустрэць першы летні світанак, патанула.

03.06.2024 / 15:07

На працягу дня кампанія выпівала і хадзіла плаваць. Ужо бліжэй да ночы адна з дзяўчат пачала тануць. Ёй на дапамогу кінуліся сябры.

Дзяўчыну ўдалося выратаваць, аднак высветлілася, што знікла 21-гадовая дзяўчына, якая ратавала сваю сяброўку.

«Напалоханыя студэнты выклікалі ратавальнікаў. Цела дзяўчыны дасталі з вады работнікі МНС», — удакладнілі ў СК.

Nashaniva.com