На прадпрыемствах «Беллегпрама» шыць пасцельную бялізну будуць робаты
Рабатызаваныя комплексы па пашыве пасцельнай бялізны ставяць на прадпрыемствах «Беллегпрама». Пра гэта распавяла кіраўнік канцэрна Таццяна Лугіна ў Нацыянальным прэс-цэнтры.
04.06.2024 / 13:21
Ілюстрацыйнае фота Sonata-shop.by
Па словах Лугінай, цяпер ідуць шэф-мантажныя работы рабатызаваных комплексаў.
Акрамя таго, ужо ўстаноўлены і запушчаны некалькі турэцкіх комплексаў па аўтаматычнай вытворчасці ручнікоў.
Таццяна Лугіна дадала, што ў найбліжэйшыя гады канцэрн плануе максімальна перавесці ў аўтаматычны перашыўшы ўвесь той асартымент, для якога гэта магчыма. Што тычыцца вызваленых швачак, іх працу хочуць задзейнічаць на больш складаных напрамках.