У сутыкненні маршруткі і трактара ў Бабруйскім раёне пацярпелі 13 чалавек, двое ў рэанімацыі

Міністэрства аховы здароўя выдала прэс-рэліз па выніках ДТЗ ў Бабруйскім раёне, дзе маршрутка, поўная пасажыраў, сутыкнулася з трактарам МТЗ.

04.06.2024 / 19:32

Паводле паведамлення спецыялістаў Рэспубліканскага цэнтра медыцынскага рэагавання Мінздароўя, у выніку ДТЗ 13 з 17 пасажыраў звярнуліся па медыцынскую дапамогу.

Двое пацярпелых пасля аказання першай дапамогі самастойна паехалі ў Рэчыцу, а 11 звярнуліся ў Бабруйскую бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі і ў Бабруйскую цэнтральную бальніцу.

У выніку ў гэтыя бальніцы былі шпіталізаваныя 10 пацярпелых — два ў рэанімацыі, 8 у аддзяленні. 11-ы пасажыр пасля агляду і рэкамендацый адпраўлены на амбулаторны этап лячэння.

Аварыя адбылася сёння каля 15.00 на аўтадарозе Бабруйск — Мазыр паблізу вёскі Брожка Бабруйскага раёна. Кіроўца маршрутнага таксі Mercedes-Benz Sprinter, 32-гадовы мужчына, сутыкнуўся з трактарам МТЗ, які рухаўся наперадзе ў тым жа кірунку і рабіў паварот налева.

У Бабруйскім раёне маршрутка з людзьмі сутыкнулася з трактарам

У Беларусі ў гэтым годзе загінулі 42 дзіцяці

Бензавоз пад Крупкамі выляцеў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў два грузавікі

Nashaniva.com