Расія хоча стварыць у Беларусі сэрвісныя цэнтры для авіятэхнікі

Расійскі бок прапрацоўвае магчымасць стварэння на тэрыторыі Беларусі пляцовак для рамонту і сэрвіснага абслугоўвання пастаўленай у краіну расійскай авіятэхнікі. Пра гэта ішла размова на Іркуцкім авіяцыйным заводзе, які наведвае Аляксандр Лукашэнка, піша БелТА.

05.06.2024 / 08:43

Фота: БелТА

На заводзе, дзе таксама вырабляюць самалёты і для беларускіх вайскова-паветраных сіл, Лукашэнка азнаёміўся з вытворчасцю вайсковай авіяцыйнай тэхнікі і зборкай пасажырскага лайнера МС-21.

На прадпрыемстве падкрэслілі, што яны нацэлены на пашырэнне вытворчай кааперацыі з беларускімі авіяцыйнымі прадпрыемствамі.

Больш за тое, аб'яднаная авіябудаўнічая карпарацыя рэалізуе праграму імпартазамяшчэння і нарошчвання тэмпаў вытворчасці. У сувязі з гэтым развіццё супрацоўніцтва з партнёрамі з Беларусі набывае больш важнае значэнне.

Акрамя гэтага, прапрацоўваецца магчымасць стварэння на тэрыторыі Беларусі пляцовак для рамонту і сэрвіснага абслугоўвання пастаўленай расійскай авіятэхнікі.

Лукашэнка падарыў мангольскаму прэзідэнту трактары, а сам атрымаў мангольскіх скакуноў

Як будзе выглядаць першы беларуска-расійскі самалёт

Вучэнні па выкарыстанні тактычнай ядзернай зброі. Якая ў іх роля Беларусі і ці будуць задзейнічаны сапраўдныя боегалоўкі

Nashaniva.com