Гэты чалавек стаў першым у гісторыі касманаўтам, які правёў на арбіце больш за 1000 сутак

Папярэдні рэкорд складаў 878 дзён.

05.06.2024 / 09:38

Алег Кананенка нарадзіўся ў 1964 годзе ў туркменскім горадзе Чарджоў (сёння Туркменабад)

Расійскі касманаўт Алег Кананенка стаў першым у гісторыі чалавекам, які сумарна правёў у космасе тысячу сутак, паведаміла дзяржкарпарацыя «Раскосмас».

«Сёння ў 00.00.20 па маскоўскім часе касманаўт дзяржкарпарацыі «Раскосмас» Алег Кананенка, які працуе на Міжнароднай касмічнай станцыі, упершыню ў свеце набраў 1000 сутак па сумарнай працягласці касмічных палётаў», — адзначаецца ў паведамленні.

Алег Кананенка адправіўся ў пяты касмічны палёт 15 верасня 2023 года на караблі «Саюз МС-24» разам з расіянінам Мікалаем Чубам і амерыканкай Лорэл О'Хара. О'Хара вярнулася на гэтым жа караблі 6 красавіка з расійскім касманаўтам Алегам Навіцкім і беларускай касманаўткай Марынай Васілеўскай.

Кананенка і Чуб вернуцца на зямлю 23 верасня разам з амерыканкай Трэйсі Дайсан, якая прыляцела з Навіцкім і Васілеўскай на «Саюзе МС-25». Па завяршэнні пятай місіі на МКС сумарны налёт Кананенка складзе 1110 сутак. Папярэдні сусветны рэкорд (больш за 878 дзён), які належаў расейскаму касманаўту Генадзю Падалку, Кананенка пабіў 4 лютага.

Першы касмічны палёт Кананенка здзейсніў у 2008 годзе, другі — у 2011-2012 гадах, а трэці і чацвёрты — у 2015-м і 2018-2019 гадах. Ён узначальвае расійскі атрад касманаўтаў з 2016 года.

Марына Васілеўская: З космасу бачыла Белавежскую пушчу і Палессе

Расія размясціла зброю ў космасе

90-гадовы амерыканец стаў найстарэйшым чалавекам у космасе. Яго палёт доўжыўся 10 хвілін

Nashaniva.com