Стала вядома імя яшчэ аднаго беларуса, які па заданні ГРУ рыхтаваў дыверсіі ў Польшчы
Байпол сумесна з кіберпартызанамі назвалі другога беларуса, затрыманага за дыверсіі ў Польшчы.
06.06.2024 / 11:12
Па інфармацыі Байпол, другім затрыманым зʼяўляецца Белы Андрэй Сяргеевіч, 1989 г. н., ураджэнец г. Баранавічы, з 2010 года служыў міліцыянерам патрульна-паставой службы, звольнены ў ліпені 2014 года ў сувязі з парушэннем умоў кантракту.
Раней стала вядома пра трох затрыманых, у тым ліку грамадзяніна Польшчы, якія рыхтавалі дыверсіі ў Польшчы. Адзін з іх Сцяпан Касцючэнка — баец ММА, зяць беларускага дыпламата.
Усе трое раней удзельнічалі ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны на баку УСУ, прычым Касцючэнка і Белы ў складзе батальёна «Тэрор», піша Байпол.
Паводле інфармацыі Байпол, беларусаў выкарыстоўвалі расійскія спецслужбы ўцёмную, на тэрыторыі Польшчы за грошы яны выконвалі крымінальныя заказы.
28 мая стала вядома, што Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (АВБ) затрымала ў Варшаве некалькі чалавек па падазрэнні ў здзяйсненні падпалаў на тэрыторыі краіны.
Да падпалаў у польскіх гандлёвых цэнтрах датычны імаверны зяць беларускага дыпламата