У Польшчы правяраюць сувязь затрыманых па абвінавачанні ў падпалах беларусаў з візавай праграмай Poland. Business Harbour
Парламенцкая камісія, якая расследуе выпадкі злоўжывання пры выдачы віз па праграме Poland. Business Harbour (PBH), мае намер высветліць, ці не карысталіся гэтым спосабам легалізацыі ў Польшчы грамадзяне Беларусі, затрыманыя па «справе аб падпалах».
07.06.2024 / 20:22
Як паведамляе выданне Businessinsider, па ініцыятыве дэпутата Сейма Аляксандры Леа камісія накіруе запыт міністру юстыцыі і генеральнаму пракурору з просьбай «на працягу сямі дзён даць пісьмовую інфармацыю аб асобах, абвінавачаных у арганізацыі пажару ў Варшаўскім гандлёвым цэнтры па вул. Марывільскай».
Гэта неабходна, адзначаецца ў публікацыі, каб даведацца, «ці стаяць за патэнцыйнымі дыверсіямі людзі, якія атрымалі візы па праграме PBH».
28 мая стала вядома, што Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы затрымала ў Варшаве траіх падазраваных у здзяйсненні і падрыхтоўцы падпалаў і дыверсій на тэрыторыі краіны.
Заяўлялася, што ў ліку затрыманых паляк і два беларусы. Адзін з беларускіх грамадзян можа быць экс-супрацоўнікам МУС, другі — раней судзімым былым байцом ММА.
Праграма Poland Business Harbour была створана ў верасні 2020 года з мэтай прыцягнення ў Польшчу ІТ-спецыялістаў і кампаній з Беларусі, а затым была пашыраная на такія краіны, як Грузія, Расія, Украіна, Малдова і Арменія.
Стала вядома імя яшчэ аднаго беларуса, які па заданні ГРУ рыхтаваў дыверсіі ў Польшчы
Да падпалаў у польскіх гандлёвых цэнтрах датычны імаверны зяць беларускага дыпламата
Адным з затрыманых у Польшчы па «справе аб падпалах» беларусаў можа быць раней судзімы былы баец ММА
У Польшчы затрымалі двух беларусаў, падазраваных у здзяйсненні падпалаў