Як Лукашэнка чарговы раз дробна адпомсціў Быкаву

І як у Беларусі праходзіць юбілейны год народнага пісьменніка.

09.06.2024 / 09:20

Лукашэнка павіншаваў праўладны Саюз пісьменнікаў з 90-годдзем. І тут, як кажуць, ёсць нюанс. І нават не адзін, піша «Салідарнасць». 

— Перыяд Вялікай Айчыннай вайны адбіўся ў работах пісьменнікаў, якія самі гераічна абаранялі Радзіму. На сцяне рэйхстага пакінулі свае аўтографы паэты Пятро Прыходзька і Паўлюк Прануза, — гаворыцца ў віншаванні.

На гэтым згадкі беларускіх літаратараў, якія пісалі пра тую вайну, скончыліся. Няма ў святочным тэксце ні слова пра Васіля Быкава, 100-гадовы юбілей якога сёлета адзначаецца ў Беларусі і за яе межамі.

Такі ігнор не дзівіць, бо Лукашэнка з першых дзён знаходжання ва ўладзе помсціў Быкаву за ягоную грамадзянскую пазіцыю і публічныя выступы.

Франтавіку, народнаму пісьменніку давялося з’ехаць з уласнай краіны, атрымаць прыстанішча ў Нямеччыне, з якой ён некалі ваяваў у часе той крывавай вайне.

А калі беларусы развітваліся з Быкавым у чэрвені 2003-га, Лукашэнка з’ехаў са сталіцы з «раптоўнай» інспекцыяй у рэгіёны.

Сёлетні юбілей народнага пісьменніка Беларусі, чыё імя ведаюць па ўсім свеце, на ягонай радзіме праходзіць амаль незаўважна. Некалькі выставаў, адна з якіх зачынілася раней часу, асобны выпуск часопіса і бадай усё.

Пры гэтым дзяржаўнае агенцтва БелТа не пасаромелася паведаміць, што з нагоды 100-гадовага юбілея пісьменнікаў-франтавікоў Уладзіміра Багамолава, Юрыя Бондарава, Васіля Быкава і Барыса Васільева Асацыяцыя саюзаў пісьменнікаў і выдаўцоў Расіі абвесціла 2024-ы Годам лейтэнанцкай прозы.

Нехта можа заўважыць, што Лукашэнка адрасаваў сваё віншаванне Саюзу пад кіраўніцтвам Алеся Карлюкевіча. Маўляў, пры чым тут Васіль Быкаў. І гэта другі нюанс.

Два пісьменніцкія саюзы з’явіліся ў Беларусі ў 2005-м у выніку інспіраванага ўладамі расколу, калі пісьменніка не было ў жывых. Ён меў непасрэднае дачыненне да Саюза, створанага ў 1934-м. І цяжка паверыць у тое, што ягонае імя ў такі год не згадалі ў віншаванні выпадкова.

@nashaniva Сёння Васілю Быкаву споўнілася б 100 гадоў. Цікавая гісторыя з яго жыцця #васільбыкаў #беларусь #нашаніва #беларускаямова #беларускітыкток #жывебеларусь #белорусы ♬ Беларусь - Без Билета

Гарадзенцы звярнуліся ў гарвыканкам наконт помніка Быкаву, ім адказалі

Паглядзіце, якія прыгожыя маркі выпусціла да 100-годдзя Васіля Быкава Рада БНР ФОТАФАКТ

Гігін: Геніюш нікому не здрадзіла, але рэабілітаваць нельга. А Быкава прыняць як частку мяцежнай інтэлігенцыі

Nashaniva.com