Макрон распусціў французскі парламент і абвясціў датэрміновыя выбары

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон абвясціў, што распускае Нацыянальны сход Францыі і абвяшчае датэрміновыя парламенцкія выбары. Першы тур адбудзецца 30 чэрвеня, а другі — 7 ліпеня.

09.06.2024 / 22:36

Макрон абвясціў пра гэта па выніках сённяшніх выбараў у Еўрапарламент. На іх, паводле апытанняў, у Францыі наперадзе крайне правае Нацыянальнае аб'яднанне (яно мае каля 32% і ўзмацніла свае пазіцыі).

Урадавая ліберальная цэнтрысцкая партыя «Адраджэнне» мае каля 15% і гэта значна горшы паказчык, чым на мінулых выбарах. Сацыялісты маюць каля 14%.

Макрон стварае кааліцыю для адпраўкі вайсковых інструктараў ва Украіну

Францыя перадасць Кіеву самалёты-знішчальнікі і падрыхтуе ўкраінскую брыгаду

Макрон таемна націснуў на Канаду, каб яна змякчыла санкцыі супраць Расіі

Nashaniva.com