У Мінску перакуліўся аўтамабіль газавай службы
Здарэнне адбылося ў нядзелю ў 20:15 на вуліцы Пляханава.
10.06.2024 / 07:50
Фота: ДАІ Мінгарвыканкама
Кіроўца, рухаючыся з уключанымі пробліскавымі маячкамі сіняга колеру, пры праездзе скрыжавання Пляханава і Народнай на чырвонае сутыкнуўся з аўтамабілем «Kia», паведамляе ДАІ горада.
Ад удару аўтамабіль «УАЗ» адкінула на раздзяляльную агароджу, затым ён перакуліўся.
Абодва кіроўцы, а таксама пасажыр аўтамабіля «Kia» атрымалі цялесныя пашкоджанні, іх даставілі ў бальніцу для абследавання.
Сталі вядомыя падрабязнасці ДТЗ з аўтацыстэрнай, якая ўпала з моста
У сутыкненні маршруткі і трактара ў Бабруйскім раёне пацярпелі 13 чалавек, двое ў рэанімацыі
Бензавоз пад Крупкамі выляцеў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў два грузавікі