Партыя Віктара Орбана на выбарах у Еўрапарламент паказала найгоршы вынік за 20 гадоў
Партыя Віктара Орбана на выбарах у Еўрапарламент у Венгрыі набрала 44,6% галасоў. Лідар антыорбанаўскай партыі Петэр Мадзяр назваў вынікі выбараў «канцом эпохі» і «Ватэрлоа» для кіруючай партыі.
10.06.2024 / 10:23
Партыя «Фідэс» набірала менш за 50% на выбарах толькі аднойчы — на выбарах у Еўрапарламент у 2004 годзе, праз усяго год пасля таго, як Венгрыя ўступіла ў ЕС. Тады партыя Віктара Орбана атрымала 47,4% галасоў, піша «Медуза».
Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан звяртаецца да СМІ пасля атрымання вынікаў выбараў у Еўрапейскі парламент у Будапешце, 10 чэрвеня 2024 г. Фота: AP Photo / Denes Erdos
Сам Орбан назваў вынікі выбараў «перамогай».
Прэм'ер-міністр Венгрыі, які выступае за супрацоўніцтва з Расіяй, заявіў, што «ўрад будзе змагацца з падвоенай сілай, каб утрымаць краіну ад вайны». «Урад адправіць Брусэлю наступны сігнал: стоп міграцыі, стоп гендэрам, стоп вайне, стоп Сорасу, стоп Брусэлю», — цытуе яго венгерскае выданне Portfolio.
Партыя галоўнага канкурэнта Орбана, былога члена «Фідэс» Петэра Мадзяра «Павага і свабода» («Tisza») тым часам атрымала 30% галасоў.
Гэты вынік — значна вышэйшы за чаканы. Акрамя таго, «Tisza» паказала наймацнейшы вынік для апазіцыйнай партыі ў Венгрыі за апошнія 14 гадоў.
Адзначаецца, што амаль трэць усіх галасоў венграў партыя зарабіла ўсяго за некалькі месяцаў.
Вынікі выбараў у Еўрапарламент Петэр Мадзяр назваў «канцом эпохі» і «Ватэрлоа» для кіруючай партыі.
«Цяпер мы афіцыйна з'яўляемся найбуйнейшай апазіцыйнай партыяй», — прыводзіць яго словы Portfolio.
У Венгрыі рэзка набрала папулярнасць антыорбанаўская партыя, якую стварыў малады палітык
Як зменіцца свет, калі Трамп стане прэзідэнтам? Разважае Эплбаўм
Будапешт не будзе падтрымліваць санкцыі ЕС, якія могуць нашкодзіць адносінам з Мінскам