На беларуска-польскай мяжы хтосьці пакінуў жывога хамяка ФОТАФАКТ
«Стаіць клетка на мосце [Варшаўскі мост паміж краінамі], унутры жывы хамяк. Атрымліваецца, яго ні ў той ні ў іншы бок не правезці ўжо? Можа можна камусьці паведаміць, каб дапамаглі жывёле?» — паведамілі чытачы «Віртуальнага Брэста».
11.06.2024 / 13:33
Фота: Віртуальны Брэст
Часцяком рэчы пакідаюць, калі разумеюць, што з імі праехаць не атрымаецца. Хутчэй за ўсё, гэта менавіта такі выпадак.
А вось як выглядае сам Варшаўскі мост, па яго сярэдзіне праходзіць мяжа паміж Беларуссю і Польшчай. Трэба верыць, памежнікі прымуць меры па выратаванні хамяка.
Ці бачылі вы калі-небудзь, як хамяк есць пасту? ВІДЭА
Чаму людзі размаўляюць з хатнімі жывёламі?
У Мінску зноў заўважылі незвычайную птушку цікавай афарбоўкі