Зноў выставілі на таргі нерухомасць праваабаронца Стэфановіча

Пра паўторнае выстаўленне на аўкцыён нерухомасці, якая належыць палітзняволенаму праваабаронцу з правабарончага цэнтра «Вясна» Валянціну Стэфановічу, паведаміў партал e-auction.by.

11.06.2024 / 22:02

Фота: e-auction.by

Гаворка пра 1/7 долі валодання адміністрацыйным памяшканнем плошчай 92,1 кв. м. па вул. Ложынскай, 16 у Мінску. Таргі прызначаныя на 25 чэрвеня.

Гэтую самую нерухомасць ужо спрабавалі прадаць 23 красавіка, але тады купцоў на яе не знайшлося. Затое знайшліся яны на мінскаю кватэру калегі Стэфановіча, таксама палізняволенага Уладзіміра Лабковіча.

Цяпер стартавы кошт паменшылі з 33 000 да 26 640 рублёў.

Прадалі на аўкцыёне кватэру праваабаронца Лабковіча

На аўкцыён выставілі нерухомасць кіраўніцтва «Вясны»

Прапагандысты прыдумалі фэйк пра назіральнікаў на выбарах і «Вясну» — і самі ж яго выкрылі

Nashaniva.com