Муравейка: Армія Беларусі гатовая да прымянення ядзернай зброі
Падраздзяленні беларускай арміі ўдзельнічаюць у сумесных ядзерных вучэннях з Расіяй.
12.06.2024 / 15:40
Комплекс «Іскандэр-М». Фота: Мінабароны
Начальнік Генштаба Беларусі Павел Муравейка расказаў пра ход сумесных з Расіяй вучэнняў па выкарыстанні ядзернай зброі.
У рамках заняткаўё комплексы «Іскандэр» скіраваліся ў прызначаныя раёны, атрымалі боепрыпасы з ядзернымі боегалоўкамі, прыстыкавалі іх да баявых частак і занялі стартавыя пазіцыі, заступіўшы на баявое дзяжурства па прызначаных цэлям.
Аналагічныя задачы выконвала і авіяцыя. Прычым, па словах Муравейкі, камандзіры звёнаў нібыта да апошняга моманту не ведалі, хто атрымае права адпрацаваць вучэбна-баявыя задачы, і з якога аэрадрома будзе працаваць авіяцыя, паведамляе Мінабароны.
Начальнік Генштаба заявіў, што ўсе кантрольныя нарматывы былі выкананыя.
«Вынікі мы падвядзем, але ўжо цяпер магу з упэўненасцю заявіць: падраздзяленні і часці Узброеных Сіл Беларусі да прымянення спецыяльнай ядзернай зброі гатовыя», — заявіў Муравейка.
Паводле яго слоў, такія трэніроўкі і адпрацоўка важных пытанняў па ўжыванні нестратэгічнай ядзернай зброі з'яўляюцца адным са спосабаў павышэння гатоўнасці і патэнцыялу.
Шайгу: Расійска-беларускія ядзерныя вучэнні — рэакцыя на дзеянні Захаду
У Беларусі, падобна, фармуецца новая вайсковая брыгада, узброеная «Іскандэрамі»
Вайскоўцы далі справаздачу пра вучэнні з ядзернай зброяй
Упершыню ў вайсковым парадзе ў Мінску возьмуць удзел «Іскандэры»