Буферная зона на польска-беларускай мяжы з'явіцца ад заўтра

З 13 чэрвеня на польска-беларускай мяжы з'явіцца буферная зона шырынёй ад 200 метраў да 2 кіламетраў. Адпаведнае распараджэнне падпісаў міністр унутраных спраў Польшчы, паведамляе прэс-служба польскага МУС.

12.06.2024 / 16:58

Уводзіцца часовая забарона на знаходжанне на пэўным участку прыгранічнай зоны — у зоне адказнасці памежных пастоў у Нараўцы, Белавежы, Дубічах Царкоўных і Чаромсе. Забарона будзе дзейнічаць пакуль што на працягу 90 дзён, але пасля можа быць працягнутая.

Паведамляецца, што на ўчастку працягласцю каля 44 км шырыня буфернай зоны складзе 200 метраў, «аднак на ўчастку даўжынёй прыкладна 16 кіламетраў, размешчаным на запаведнай тэрыторыі, яна будзе шырэйшая і складзе прыкладна 2 кіламетры».

У польскім МУС заяўляюць, што гэтая пастанова «накіраваная на гарантаванне бяспекі як старонніх асоб, так і супрацоўнікаў паліцыі, памежнікаў і жаўнераў, а таксама абмежаванне дзейнасці груп кантрабандыстаў, якія спрыяюць нелегальнай міграцыі».

Польскі ўрад аформіў рашэнне аб стварэнні буфернай зоны з Беларуссю

Пасля нападу мігранта на польскага вайскоўца Туск анансаваў аднаўленне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю

Увядзенне буфернай зоны на польска-беларускай мяжы адкладаецца

Буферная зона на мяжы Польшчы з Беларуссю з'явіцца 4 чэрвеня

Nashaniva.com