Дэпартаваны з Польшчы Дзмітрый Смактуновіч выступіў па тэлебачанні

Жыхар Бабруйска Дзмітрый Смактуновіч, якога дэпартавалі з Польшчы і з-за якога 12 чэрвеня спыніўся рух у пункце пропуску «Брэст» на беларуска-польскай мяжы, патлумачыў у эфіры ТРК «Брэст» прычыны сваіх паводзін.

12.06.2024 / 23:30

«Скончыўся літоўскі дазвол на жыхарства год таму. Мне Літва не паведаміла пра гэта. Я жыў там з сям'ёй. Ну і таму ламіўся назад. Сям'ю не хачу губляць», — заявіў Смактуновіч.

Паводле яго слоў, прэтэнзій да беларускіх памежнікаў ён не мае, у адрозненне ад польскіх:

«Адзін спачатку груба сябе паводзіў, другі адэкватна. Ну, а трэція спрабавалі мяне выкінуць, але не атрымалася. Упяцёх не пацягнулі мяне».

Беларускія ўлады «якіх-небудзь прэтэнзій да Дзмітрыя Смактуновіча ўлады Беларусі не маюць», ён цяпер «будзе спрабаваць вырашаць пытанне пра ўз'яднанне з сям'ёй, якая засталася ў Польшчы».

У той жа час аб'яднанне былых сілавікоў Bypol, праверыўшы па сваіх каналах асобу Дзмітрыя Смактуновіча, сцвярджае:

«Прыйшоў пешшу з Беларусі». Палякі расказалі сваё бачанне гісторыі з беларусам, праз якога закрывалі памежны пункт

Дэпартаваны з Польшчы беларус перайшоў на тэрыторыю РБ. Рух у памежным пункце Тарэспаль аднавіўся

Беларуса, якога дэпартуюць з Польшчы, раней судзілі за перавозку нелегальных мігрантаў

Польскія памежнікі ў пункце пропуску Тарэспаль перакрылі рух у абодва бакі

З Польшчы дэпартуюць беларуса, які не хоча на радзіму. Ён на нейтральнай паласе пад Брэстам

Nashaniva.com