Польскі банк даў беларусам два тыдні, каб прынесці ДНЖ. Хто не прынясе, таго адключаць ад праграмы
Многія беларусы, якія з'яўляюцца кліентамі банка Santander у Польшчы, атрымалі ад яго эсэмэскі на рускай мове. Банк просіць іх прадставіць да 26 чэрвеня польскі ДНЖ — часовы або сталы, піша тэлеграм-канал Dzik Pic.
12.06.2024 / 19:28
Адзін з беларусаў, які атрымаў такі СМС, звязаўся з банкам і расказаў, што яму там удалося даведацца:
«Патэлефанаваў, [спытаў, што будзе, калі не прынесці пластык]. Сказалі, мабільная праграма будзе заблакаваная, але можна будзе карыстацца картай, BLIK. […] Для сябе прыняў рашэнне больш не карыстацца Santander, і ў найбліжэйшы час выведу ўсе грошы і закрыю рахункі».
У якасці прававога абгрунтавання сваіх дзеянняў банк спасылаецца на дакументы Еўрасаюза аб абмежавальных мерах у сувязі з сітуацыяй у Беларусі і датычнасцю Беларусі да агрэсіі Расіі супраць Украіны.
Абмежаванні з боку банка Santander для грамадзян Беларусі без польскага ДНЖ пачаліся ў 20-х чыслах мая. Такім людзям блакавалі доступ да рахунка і мабільнай праграмы. Гэта значыць, яны маглі плаціць картай, але не маглі, напрыклад, мяняць валюту анлайн.
Папулярны польскі банк увёў яшчэ адно абмежаванне для беларусаў
Латушка звярнуўся ў Камісію фінансавага нагляду Польшчы ў сувязі з банкам Santander
Папулярны польскі банк стаў блакаваць беларусам доступ да анлайн-акаўнтаў. Што здарылася?