Удзельнікам прапагандысцкага фільма пра вайну ва Украіне дадуць дадатковы ганарар, што не кінулі праект «як іншыя»
Удзельнікам прапагандысцкага фільма «Сваіх не кідаем» пра вайну ва Украіне, які здымалі ў Смалявічах, падзякуюць дадатковым ганарарам за вернасць, піша «Священный Белавуд».
13.06.2024 / 09:48
Грошы абяцаюць тым, хто «не кінулі сваіх» і «не падвялі, як многія іншыя».
«Усе, хто быў 6 мая расстраляны і гераічна перанёс усе нягоды здымак, — вам будзе абяцаная даплата <…> Таксама 6 чалавек навабранцаў, якія былі апошнія дні і не кінулі сваіх, вам таксама будзе прэмія за стойкасць і тое, што не падвялі нас як многія іншыя!»
Як піша «Священный Белавуд», гэта ўскосна сведчыць, што большасць не пагаджалася ці нават адмаўлялася здымацца ў праекце. Тых, хто ўсё ж дайшоў да здымак, прыйшлося дадаткова прастымуляваць.
«Сваіх не кідаем» — гэта расійскі прапагандысцкі фільм пра вайну ва Украіне, прафінансаваны Мінкультам РФ, які ў траўні здымаўся ў Смалявічах з удзелам беларускіх актораў. Священный Белавуд піша, што гэта першая агітка пра вайну, у якой здымаюцца беларускія акторы.
«Сваіх не кідаем». Беларусы знялі для расіян прапагандысцкі баявік пра вайну ва Украіне
Топ-6 найлепшых экранізацый твораў Васіля Быкава