У прапагандысцкіх ток-шоу цяпер здымаецца і дачка Чамаданавай
«Я лічу, што канфлікт пакаленняў — абсалютна нармальна, ён павінен быць».
13.06.2024 / 11:10
Скрын відэа: CTVBYvideo / YouTube
Тэмай новага выпуску ток-шоу «ДаНо», якое вядзе Рыгор Азаронак, стала праблема канфлікту пакаленняў. У яе абмеркаванні прынялі ўдзел некалькі вядомых асобаў з сваімі дзецьмі. Сярод іх былая прэс-сакратарка МУС, а цяпер начальніца галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і ў справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава разам са сваёй дачкою Лізаветай.
Маці запэўнівала, што ў Беларусі працуе сістэма выхавання пакаленняў, і пры гэтым пагадзілася з наяўнасцю ў грамадстве канфлікту пакаленняў. «Гэта тое, чаго абсалютна нельга выключыць».
Студэнтка БДУ Лізавета Чамаданава падтрымала маці і выказалася аб тым, што наяўнасць канфлікту пакаленняў у нейкім сэнсе добра.
«Я лічу, што канфлікт пакаленняў — абсалютна нармальна, ён павінен быць. У нейкім сэнсе гэта добра, што ён прысутнічае. Бо калі сціраецца грань паміж бацькам і дзіцем, калі маці і дачка становяцца сяброўкамі, і дзіця перастае бачыць аўтарытэт, гэта дрэнна адаб'ецца на будучым дзіцяці».
Дзяўчына запэўніла, што і ў іх сям'і ёсць канфлікт пакаленняў. «Ёсць меркаванні, па якіх мы разыходзімся», — сказала Лізавета. На гэта яе маці адрэагавала: «Так, мы таксама спрачаемся. Але ёсць тое, што для нас не падлягае абмеркаванню». Але ўдакладняць не стала.
Экс-прэс-сакратар МУС здзівіла адказам на пытанне, ці варта блакаваць сацсеткі ў Беларусі