Зʼявіўся новы беларускі мультсерыял — пра гарадскога хлопчыка, які прыехаў да бабулі ў вёску і не засумаваў там

На беларускамоўнай пляцоўцы Бэйбус сёння выйшаў першы выпуск новага мультсерыялу для дзетак. У ім галоўны герой — 7-гадовы хлопчык Няспайка — прыехаў на канікулы ў вёску, пазнаёміўся з незвычайнымі героямі і пачаў вывучаць беларускую мову.

13.06.2024 / 11:41

 

Што рабіць без інтэрнету ў глухой вёсцы, калі табе ўсяго 7 гадоў і табе цікавыя не куркі каля бабулінай хаты, а супергероі і любімы кампʼютар? Можна, канешне, засумаваць, а можна і новых сяброў знайсці, а разам з імі і прыгоды. 

У кожнай серыі маленькі хлопчык будзе знаёміцца з героямі старажытных беларускіх міфаў і легенд: Марай, Хатнікам, Хапуном і шмат кім яшчэ, будзе вывучаць родную мову крок па кроку, даведвацца пра нацыянальны беларускі касцюм і пачне разумець, як гэта быць сапраўдным беларусам.

 

У першым сезоне запланавана 5 выпускаў мультфільма:

12 чэрвеня 20:00

19 чэрвеня 20:00

26 чэрвеня 20:00

3 ліпеня 20:00

10 ліпеня 20:00

«У мяне цякуць слёзы, калі чую песні пра Беларусь». Філасофская гутарка з Сяргеем Дарафеевым пра прапаганду, расійскі ўплыў, эміграцыю і любоў

У беларускім анлайн-кінатэатры з'явіліся новыя фільмы

«Мы адзін арганізм». Вялікая гутарка з моднымі фатографамі Юляй Лейдзік і Жэнем Канаплёвым

Nashaniva.com