Улады расказалі, чаму дагэтуль не пачалі рэканструкцыю Чырвонага касцёла

Рэканструкцыя касцёла Святога Сымона і святой Алены ў Мінску пачнецца пасля таго, як будзе дапрацаваная праектна-каштарысная дакументацыя, паведаміў на прэс-канферэнцыі упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак.

13.06.2024 / 16:07

Чырвоны касцёл у Мінску

«У дзяржаўнай экспертызы былі заўвагі да праекта, таму цяпер дакументацыя дапрацоўваецца. Калі будзе атрымана станоўчае заключэнне, тады і пачнуцца работы», — заявіў Аляксандр Румак.

Раней паведамлялася, што работы ў касцёле павінны пачацца ў першым квартале 2024 года, але заканчваецца ўжо другі квартал, а ніякага руху там заўважана не было.

У канцы верасня гэтага года споўніцца два гады, як касцёл святых Сымона і Алены закрыты ўладамі. Храм адключаны ад камунікацый, парафію прымусілі забраць сваю маёмасць.

Без святла, вады і храма жыве ў Мінску Капелан Папы Рымскага

У Чырвоным касцёле абяцалі ў першым квартале пачаць будаўнічыя работы. Што з гэтым цяпер?

З дзвярэй Чырвонага касцёла знік дакумент аб апячатванні. Рэстаўрацыя ўжо пачалася?

Эскізы алтарных роспісаў мінскага Чырвонага касцёла выкупілі беларусы замежжа

Праект рэканструкцыі Чырвонага касцёла «запусцілі ў працу»

Nashaniva.com