Крэм-суп з крэветкамі — рэцэпт

Лёгкая і сытная страва з морапрадуктамі. У сметанкова-сырным булёне — бульба, духмяная гародніна і свежая зеляніна.

22.06.2024 / 07:51

Фота: olgasflavorfactory.com

Каб прыгатаваць крэм-суп з крэветкамі, спатрэбіцца:

Як гатаваць:

 1. У рондалі сярэдняга памеру закіпяціце ваду.

 2. Тым часам зніміце з мяккага сыру абгортку. Сыр бры нарэжце дробнымі кубікамі (скарынку зрэжце).

3. Падрыхтуйце гародніну. Дробна нарэжце цыбулю, моркву натрыце на тарцы, сельдэрэй і бульбу нарэжце дробнымі кубікамі.

4. Дадайце кавалачкі мяккага сыру ў кіпень і перамешвайце венчыкам, пакуль увесь сыр не растворыцца. Дадайце кубікі сыру бры. Сыр бры не расплавіцца цалкам, але стане мяккі.

5. Дадайце ў суп цыбулю, моркву, сельдэрэй, бульбу і лаўровы ліст. Прыпраўце па смаку соллю, перцам і любым спалучэннем сухіх траў і спецый, якія вам падабаюцца. Тушыце на сярэдне-слабым агні каля 15 хвілін, пакуль бульба не стане мяккай.

6. Пакуль варыцца бульба, падрыхтуйце крэветкі. Пры неабходнасці пачысціце іх і абсмажце.

7. Дадайце крэветкі ў суп. Гатуйце каля 5 хвілін і сачыце за тым, каб крэветкі не пераварыліся. Як толькі яны стануць ружовыя, зніміце з агню.

8. Дастаньце лаўровы ліст і ўпрыгожце суп свежай зелянінай.

Як зварыць ідэальны курыны суп? На што варта звярнуць увагу

З чаго вараць і як называюць традыцыйныя беларускія супы

Рэцэпт на выхадныя. Французскі цыбульны суп — класіка, перад якой немагчыма ўстаяць

Класічныя крэветкі з часночным соусам

Nashaniva.com