Бісквітныя блінцы — рэцэпт

Мяккія бліны, якія растаюць у роце. Іх можна зрабіць на сняданак або ў якасці салодкай стравы цягам дня.

29.06.2024 / 07:35

Фота: smaker.pl

Спатрэбіцца:

— 2 вялікія яйкі
— ½ шклянкі мукі
— ½ шклянкі расліннага малака
— ½ шклянкі вады
— 1 чайная лыжка дробнага цукру
— шчопаць солі
— 1 сталовая лыжка топленага масла

Для падачы

Як гатаваць:

  1. Бялкі аддзяліце ад жаўткоў. У вялікую міску пакладзіце жаўткі, дадайце муку, цукар і расліннае малако. Усё старанна перамяшайце. У канцы наліце ваду і зноў перамяшайце цеста.
  2. Узбіце яечныя бялкі разам са шчопаццю солі да з’яўлення шчыльнай пены. Дадайце ў цеста і, з дапамогай сіліконавай лапаткі, вельмі асцярожна перамяшайце.
  3. На патэльні разагрэйце топленае масла і выліце на яе цеста. Накрыйце вечкам і пачакайце, пакуль верх бліна не пачне застываць. Адкрыйце патэльню і перавярніце блін на другі бок.
  4. Змяшайце ёгурт з цукрам і змажце ім бліны. Упрыгожце арэхамі і чарніцамі.

Бліны на аўсянай муцэ — рэцэпт і асаблівасці гатавання

Хатні варыянт хачапуры — простыя грузінскія бліны на кефіры

Сняданак, дзеля якога хочацца прачнуцца: бліны з сырам і зелянінай

 

Nashaniva.com