У Беларусі зноў з'явіліся аўтобусныя туры ў Балгарыю

Колькі будзе каштаваць тур?

14.06.2024 / 09:59

Як падкрэсліваюць у турфірмах, на сённяшні дзень, аўтобусныя туры ў Балгарыю з Мінска — адзін з найлепшых варыянтаў для ахвотных адпачыць на моры па бюджэтнай цане, піша Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый.

З гэтага года краіна знаходзіцца ў шэнгенскай зоне, і пад паездку турыстычныя кампаніі адкрываюць для сваіх кліентаў шэнген-візы. Віза каштуе 60 еўра, дзеці да 12 гадоў — 25 еўра. Тэрмін афармлення — 14 каляндарных дзён.

10-дзённы адпачынак на моры ў Балгарыі з праездам аўтобусам з Мінска каштуе ў турфірмах ад 335 еўра за размяшчэнне, пражыванне і экскурсійнае абслугоўванне плюс 225 еўра за транспартны пакет.

Транзіт — Польшча, Славакія, Венгрыя, Румынія. Таму трэба ўлічваць стаянне на польскай мяжы.

Турысты могуць выбраць размяшчэнне на наступных курортах — Кранева, Залатыя Пяскі, Несебр і іншыя.

«Цяпер у нас ёсць ідэя паехаць калі-небудзь у Паўночную Карэю». Беларусы расказалі пра свае незвычайныя падарожжы

Ці выгадна цяпер ездзіць на закупы ў Польшчу і Літву?

Заводзім сяброўства з іншаземцам, не бяром гіда і не купляем мясцовую сімку. Як ашчадзіць у падарожжах?

Nashaniva.com