Лукашэнка зноў пагражаў ураду: Крок налева, крок направа — да сценкі паставім
Лукашэнка правёў сёння нараду па пытаннях карупцыі.
14.06.2024 / 13:03
Фота: БелТА
Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з урадам папярэдзіў чыноўнікаў аб недапушчальнасці карупцыі.
Ён агучыў падрабязнасці карупцыйнай справы ў БЧ, дзе ў першага намесніка начальніка Пятра Дулуба знайшлі грошы і каштоўнасці на 3,2 млн даляраў.
Лукашэнка паскардзіўся на безыніцыятыўнасць чыноўнікаў і невыкананне сваіх даручэнняў, піша БелТА.
«Больш я вас угаворваць і прасіць не буду. Крок налева, крок направа — да сценкі паставім. Публічна вам заяўляю. Як пытанні нейкія вырашыць — ну проста бяда: сам вызначаеш пытанні, сам ставіш заданні і сам едзеш правяраеш і потым робіш замест вас. Апошняя размова з вамі», — заявіў Лукашэнка.
Ён адзначыў, што «не парыцца», ці падтрымаюць яго чыноўнікі на выбарах.
Ён заявіў, што «дамовіцца з народам», а ўраду прапанаваў падумаць, з кім яно будзе працаваць далей.