На Еўра-2024 іспанцы ўпэўнена перамаглі харватаў
Зборная Іспаніі абыграла каманду Харватыі з лікам 3:0 у матчы першага тура чэмпіянату Еўропы, які прайшоў на Алімпійскім стадыёне ў Берліне.
15.06.2024 / 21:37
Фота: AP Photo / Ebrahim Noroozi
Усе тры галы іспанцы забілі, тым самым вырашыўшы лёс усяго матча, яшчэ ў першым тайме. Гэта зрабілі Альвара Марата на 29-й хвіліне, Фабіян Руіс на 32-й і Дані Карвахаль ужо ў дададзены арбітрам час.
Карвахалю асіставаў футбаліст «Барселоны» Ламін Ямаль, які ў 16 гадоў і 338 дзён стаў самым маладым гульцом і асістэнтам у гісторыі турніру.
На 80-й харваты таксама забілі гол, але ім яго не залічылі: Унаі Сімон адбіў пенальці, прабіты Бруна Петкавічам, але той удала згуляў на дабіванні. Аднак у выніку пасля прагляду відэапаўтору ўзяцце варот адмянілі.
Раней сёння зборная Швейцарыі перамагла зборную Венгрыі 3:1. Гэтыя каманды ў адной групе A з тымі, якія ўчора чэмпіянат адкрывалі — Германіяй і Шатландыяй, іх гульня скончылася разгромнымі 5:1 на карысць Германіі.
Супернікі ж іспанцаў і харватаў па групе B, зборныя Італіі і Албаніі, згуляюць сёння, пачатак гульні ў 22.00.
Шатландыя адыгралася за паразу на Еўра-2024 у «піўным двубоі» з Германіяй — ВІДЭА
УЕФА пацвердзіў, што Еўра-2024 будзе афіцыйна транслявацца ў Беларусі
Сёння стартуе чэмпіянат Еўропы па футболе. Хто пераможа?
Зборная Германіі разграміла Шатландыю ў матчы адкрыцця Еўра-2024