Максім Харошын пераязджае на Мадэйру і адкрывае там рэстаран

У Мінску Максім Харошын быў адным з уласнікаў сталічнай кветкавай крамы «Першы кветкавы». Пасля таго, як у 2020 годзе яго моцна збілі сілавікі, ён з’ехаў у Літву, дзе таксама адкрыў краму кветак. Зараз мужчына плануе новы пераезд — на Мадэйру.

17.06.2024 / 14:25

Фота з інстаграму Максіма Харошына

Пра амбіцыйныя планы Максім распавёў у інстаграме.

— Часам мне здаецца, што я нарадзіўся ў рондалі ці патэльні, — пажартаваў ён у сторыс. — Для мяне ежа — гэта больш, чым проста ежа.

Прадпрымальнік нагадаў, што кветкамі ён пачаў займацца пасля працяглага часу працы ў рэстаранах, а поспех у кветкавым бізнэсе звязаны з тым, што атрымалася выкарыстаць досвед са сферы гасціннасці.

— У рэстаране я прайшоў усе стадыі росту — ад афіцыянта да кіраўніка самай крутой сеткі рэстаранаў (News Cafe, Grand Cafe, Tapas Bar, Bistro de Luxe, Blondess&Brunnets).

Максім працаваў у індустрыі гасціннасці больш за 20 гадоў, а таксама паралельна праводзіў навучанне для супрацоўнікаў рэстаранаў, бараў, гатэляў, казіно. У апошнія гады ён адкрыў кветкавыя крамы ў некалькіх краінах.

У гэтым годзе Харошын з сям’ёй пераязджае з Вільні на партугальскі архіпелаг Мадэйра. Планы даволі амбіцыйныя — адкрыць там краму кветак, а таксама тры розныя рэстараны. Максім кажа, што знайшоў партнёра-беларуса на першы праект. Цяпер ён шукае тых, хто таксама гатовы ўкласціся фінансава ў яго ідэі — ад партнёра бізнэсовец чакае мінімум 80 тысяч еўра.

«Так не павінна, так не можа працягвацца». Дзмітрый Шэпелеў пракаментаваў збіццё Максіма Харошына

Уладальнік кветкавага магазіна Максім Харошын, якога пабілі сілавікі, часова з'ехаў з краіны

«Пагражалі: ты адкажаш за тое, што разабраў вадамёт, падпаліў дачу Балабы, пакалечыў нашых хлопцаў камянямі». Максім Харошын — пра сваё затрыманне

Уладальнік кветкавай крамы Максім Харошын запускае бізнэс-бранчы ў Вільні і Варшаве

Nashaniva.com